Дзве аварыі адбыліся сёння ў Мінску

21 января 2020
Начная аварыя ў Мінску. Машына пасля сутыкнення са слупам загарэлася. Відэа ў сваім тэлеграм-канале апублікавала ДАІ. Ужо вядома, што вадзіцель "вольва" ў момант ДТЗ быў у стане алкагольнага ап'янення. Мужчына дастаўлены ў бальніцу, пра характар траўм не паведамляецца. Зараз высвятляюцца акалічнасці аварыі.

А ўжо раніцай у Мінску "сітраен" не раз’ехаўся з трактарам у першай паласе. Пацярпелых няма. Машыны атрымалі пашкоджанні. ДАІ заклікае вадзіцеляў быць больш уважлівымі, асабліва ў ранішнюю і вячэрнюю гадзіны пік.