Два пешаходы трапілі пад колы аўтамабіляў у Мінску

3 января 2020
Два пешаходы апынуліся пад коламі аўтамабіляў. Першая аварыя здарылася сёння ў Фрунзенскім раёне Мінска на вуліцы Бурдзейнага. Аўтамабіль наехаў на жанчыну, якая перасякала дарогу па рэгулюемым пешаходным пераходзе на зялёны. Пацярпелая шпіталізавана.

А на вуліцы Сурганава пад колы аўто трапіў мужчына, які пераходзіў дарогу ў неналежным месцы. Пацярпелага з рознымі траўмамі  шпіталізавалі.