Два грузавікі і дзве легкавушкі сутыкнуліся на МКАД

3 апреля 2020

Не выканаў дыстанцыю

Два грузавікі сутыкнуліся сёння на МКАД. Аварыя адбылася на знешнім кальцы ў раёне вуліцы Ландара з-за невыканання дыстанцыі. У выніку машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма.

Дзве легкавушкі сутыкнуліся на МКАД

Яшчэ адно ДТЗ здарылася на ўнутраным кальцы МКАД. Там сутыкнуліся дзве легкавушкі. Вадзіцель "вольва" пры змене палос руху  ўехаў у спадарожны аўтамабіль "нісан". У аварыі ніхто не пацярпеў.