Два ДТЗ у Стаўбцоўскім раёне

29 июля 2019

У Стаўбцоўскім раёне за кіламетр адно ад аднаго адначасова здарыліся два ДТЗ. На дзвесце дзевяноста шостым і дзвесце дзевяноста сёмым кіламетры дарогі М1 з кіраваннем не справіліся вадзіцелі аўтамабіляў "Пежо" і "Лексус". Ніхто не пацярпеў. Дзве машыны атрымалі сур'ёзныя механічныя пашкоджанні. Дакладныя прычыны ДТЗ высвятляюцца.