Два ДТЗ адбыліся ў сталіцы

7 февраля 2020
Высвятляюцца прычыны дарожна-транспартнага здарэння ў Мінску, легкавая не размінулася з грузавіком. Вадзіцель "аўдзі" рухаўся па вуліцы Байкальскай  у напрамку Партызанскага праспекта, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыпаркаванае грузавое аўто з прычэпам. У выніку мужчына з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі і прадстаўнікі Следчага камітэта. 

І сёння ж раніцай у сталіцы не размінуліся "фальксваген" і "Лада". Вадзіцель першага аўто рухаўся па вуліцы Райніса, не саступіў дарогу і сутыкнуўся з машынай "Лада". Ад удару "фальксваген" адкінула ў бок, аўто ўрэзалася ў дарожны знак і выехала на паласу сустрэчнага руху. Вадзіцель і пасажыр "фальсксвагена" з траўмамі шпіталізаваны.