Два чалавекі патанулі ў вадаёмах Мінскай вобласці за выхадныя

31 июля 2018

Ад гарачага надвор'я расце колькасць ахвяр вады. Толькі за выхадныя ў вадаёмах вобласці патанулі два чалавекі. Адзін з іх купаўся ў нецвярозым стане. Дарэчы, гэта самае распаўсюджанае парушэнне падчас адпачынку на вадзе. Таксама часта дапамога ратавальнікаў і вадалазаў неабходна дзецям, якія апынуліся побач з вадой без нагляду дарослых.

Дзяніс Чашун, начальнік выратавальнай станцыі "Камсамольскае возера": "Дзеці да 14 гадоў не маюць права знаходзіцца побач з вадаёмам без суправаджэння бацькоў, таксама абавязкова павінны быць выратавальныя камізэлькі надзетыя".

За купанне ў неабсталяваных месцах можна атрымаць штраф - тры базавыя - гэта больш за семдзесят рублёў, за распіванне алкагольных напояў у месцах адпачынку - да 250 рублёў.