Два чалавекі загінулі падчас пажару ў сталічным мікрараёне Курасоўшчына

14 марта 2019
Жылы будынак  у прыватным сектары  амаль поўнасцю ахапіў агонь. У выніку  не вытрымалі перакрыцці. Дом быў падзелены на дзве кватэры. Гаспадары адной  не паспелі пакінуць жыллё, выратаваць іх не ўдалося. Прычына ўзгарання зараз высвятляецца.

А на вуліцы Брыкета адкрытым  полымем гарэў мікрааўтобус. Хутчэй за ўсё да пажару прывяло замыканне электраправодкі. Пацярпелых няма.