Два чалавекі загінулі на пажары па вуліцы Пляханава ў Мінску

21 января 2016

Узгаранне адбылося ў кватэры на адзінаццатым паверсе дома. У памяшканні знаходзіліся тры чалавекі: пяцідзесяцігадовыя брат з сястрой і іх маці. Супрацоўнікі МНС вынеслі з памяшкання дзвюх жанчын, яны былі ў непрытомным стане. Але адну з іх, пажылую, медыкі выратаваць не паспелі. Пасля тушэння полымя ў памяшканні знайшлі цела мужчыны. Паводле папярэдніх звестак, узгаранне здарылася ад непатушанай цыгарэты.