Два беларускія альпіністы зніклі пры ўзыходжанні на Эльбрус

25 января 2018

Гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарыі. Трывогу забілі сваякі. Турысты не выходзяць на сувязь ужо больш як тыдзень. Пошукава-выратавальная аперацыя ідзе на ўсходнім схіле, у ёй задзейнічаны 8 чалавек. Вядома, што беларусы не былі зарэгістраваныя ў выратавальным ведамстве. Эльбрус - самая высокая вяршыня Еўропы, папулярная сярод альпіністаў. Аднак няшчасныя выпадкі там адбываюцца штогод. А гідрамет штодня папярэджвае экстрэмалаў аб небяспецы сходу лавін.