Два аўтобусы і тралейбус сутыкнуліся ў сталіцы

26 сентября 2018

На прыпынку "Вуліца Прытыцкага" аўтобусы высаджвалі пасажыраў, у гэты час за імі следам пад'ехаў тралейбус. Вадзіцель страціў увагу і сутыкнуўся з аўтобусам. Пацярпела 76-гадовая жанчына - пасажыр тралейбуса. У яе ўдар калена.

А ноччу ў Мінску дарожная міліцыя спыніла нецвярозага матацыкліста. Ён рухаўся без уключаных фар і шлема. У крыві мотавадзіцеля выявілі 1,3 праміле алкаголю, спіртныя напоі меў ён і з сабой. Супрацоўнікі ДАІ высветлілі, што малады чалавек быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі. У адносінах да матацыкліста складзена шэсць пратаколаў.