ДТЗ каля вёскі Матарова

23 июля 2015

Страшная трагедыя адбылася на трасе М5 - каля вёскі Матарова. У аварыі загінула 5-гадовая дзяўчынка і яе маці. Папярэдне, аўтамабіль "опель" выскачыў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з БМВ. Паводле адной з версіі, шафёра падрэзалі. Таксама ёсць здагадкі, што мужчына адхіліўся сам. У выніку, БМВ адкінула ў кювет, а "опель" перавярнуўся. У салоне апынуліся заціснутыя вадзіцель, яго жонка і дзіця. Жанчына і маленькая дзяўчынка памёрлі на месцы.

Вадзіцеля аўтамабіля "опель" атрымаў шматлікія траўмы, паводле папярэдняй інфармацыі, у яго пералом пазваночніка. Шафёр БМВ сур'ёзна не пацярпеў. Тым не менш, абодвух мужчын даставілі ў бальніцу.