ДТЗ у Віцебску ледзь не скончылася трагедыяй

13 ноября 2018

Вадзіцель джыпа не справілася з кіраваннем на абледзянелым асфальце. Машыну занесла, ад удару аб бардзюр закруціла, і яна павісла на агароджы над ракой. Ад падзення з абрыву выратаваў люк, у які ўперлася адно з колаў.

Аляксандр Казючыц, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама: "Жанчына не справілася з кіраваннем. Яе занесла з-за слізкага дарожнага пакрыцця. Яна ўрэзалася ў бардзюрны камень падчас руху, пасля чаго выехала на паласу сустрэчнага руху і павісла на бардзюрнай агароджы над ракой Віцьба. Калі б не люк, што знаходзіцца за гэтай бардзюрнай агароджай, то жанчына з'ехала б уніз да самой ракі".

У 40-гадовай жанчыны-вадзіцеля 10-гадовы стаж кіравання. Дапамога медыкаў ёй не спатрэбілася. А вось джып даставалі з дапамогай пажарнай тэхнікі.