ДТЗ у Салігорскім раёне

16 марта 2020
Не абышлося без ратавальнікаў. У Салігорскім раёне сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі  - "Рэно" і "Опель". Вадзіцеля апошняга  выратавалі супрацоўнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага інструмента. Мужчына шпіталізаваны. Таксама дастаўлена ў бальніцу і дзіця 2008 года нараджэння - пасажыр "Опеля". Вадзіцель другога аўто - "Рэно" - не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.