ДТЗ у Львоўскай вобласці з удзелам беларусаў. Ахвярамі сталі 9 чалавек

24 июня 2018

Усталяваны асобы ўсіх беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Львоўскай вобласці Украіны. Ахвярамі аварыі сталі 9 чалавек, адна жанчына памерла. Астатнія ў прытомнасці з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцы. Пра гэта паведамілі ў МЗС Беларусі. Мікрааўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ недалёка ад украінскага горада Вялікія Масты. Паводле звестак паліцыі, ён сутыкнуўся з легкавушкай вадзіцель якой заснуў за рулём.