ДТЗ у Баранавіцкім раёне

9 марта 2015

Пацярпелі 5 дзяўчат і 14-гадовы падлетак. На 37-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы - Гродна лоб у лоб сутыкнуліся маршрутнае таксі і легкавы аўтамабіль "опель". На момант аварыі ў маршрутцы знаходзіліся 15 пасажыраў, у асноўным студэнты, якія ехалі на вучобу. Вадзіцель "опеля" і двое яго пасажыраў былі прышпіленыя, і гэта выратавала ім жыццё. Сур'ёзна пацярпеў сын вадзіцеля легкавушкі: у яго закрыты пералом левага бядра, пералом касцей таза. Сам вадзіцель з чэрапна-мазгавой траўмай знаходзіцца ў бальніцы.

Усе пацярпелыя шпіталяваныя. Праводзіцца праверка. ДАІ Брэсцкай вобласці ўзмацняе кантроль за маршрутнымі таксі міжгародных зносін.