ДТЗ здарылася на вуліцы Прытыцкага ў Мінску

29 февраля 2016

Сутыкнуліся маршрутка і два легкавыя аўтамабілі. Citroen спыніўся для аб'езду перашкоды недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту. За ім рухаліся Ford Mondeo і Volkswagen Golf .

У гэты час, маршрутнае таксі, якое рухалася за легкавымі аўто, пратараніла Volkswagen Golf. У аварыі пацярпелі два пасажыры маршруткі і вадзіцель аўтамабіля Volkswagen. Усе яны шпіталізаваныя. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння стала невыкананне дыстанцыі вадзіцелем мікрааўтобуса.