ДТЗ на трасе Полацк - Мінск

5 января 2017

Што стала прычынай ранішняй аварыі на трасе Полацк - Мінск, яшчэ трэба разабрацца. Там сутыкнуліся маршрутнае таксі і бульдозер, які перавозілі на платформе грузавіка. 1 чалавек загінуў, 9 пацярпелі. У бальніцу з рознымі траўмамі даставілі 8 чалавек. Але дагэтуль ніхто не можа дакладна сказаць, колькі было пасажыраў у салоне мікрааўтобуса. На месцы здарэння яшчэ працуе следча-аператыўная група.  Паводле папярэдніх звестак, маршрутны Mercedes рухаўся ў кірунку Мінска, насустрач яму МАЗ, які перавозіў экскаватар. Што адбылося і чаму коўш бульдозера літаральна зрэзаў бок сустрэчнай машыны, высветляць спецыялісты. У выніку наймагутнейшага ўдару адзін пасажыр таксі памёр на месцы здарэння.