ДТЗ на трасе Мінск - Мядзел. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, вадзіцель "мерседэса" не справіўся з кіраваннем

12 июня 2020
У лабавым сутыкненні загінулі трое мужчын. Вадзіцель «мерседэса» на расійскіх нумарах учора ўвечар рухаўся са сталіцы і, згодна з папярэдняй інфармацыяй, не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «таётай». Загінулі на месцы ўсе, хто быў у "таёце", - вадзіцель і двое пасажыраў. Вадзіцель «мерседэса» не пацярпеў, яго жонка і двое дзяцей 9 і 17 гадоў з траўмамі ў бальніцы.