ДТЗ на пешаходным пераходзе на вуліцы Убарэвіча

11 февраля 2016

Трагедыя на пешаходным пераходзе на вуліцы Убарэвіча - пад коламі аўтамабіля загінула 69-гадовая жанчына. Пенсіянерка пераходзіла дарогу па зебры, калі яе збіла легкавушка. Атрыманыя ад удару траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём. Алкаголю ў крыві 19-гадовага вадзіцеля не выяўлена, усе дакументы таксама былі пры ім. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.

Удзельнікі ж аварыі на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава абышліся некалькімі ударамі і сінякамі, а вось аўто бізнес-класа ператварылася ў металалом. Вадзіцель седана страціў кіраванне пры павароце налева. Спынілася машына толькі ад моцнага ўдару ў ліхтарны слуп. У салоне знаходзіліся двое маладых людзей - вадзіцель 26 гадоў і яго 20-гадовы брат. Апошні атрымаў траўму галавы. Вадзіцель сеў за руль нецвярозым.