Дрыфт на плошчы Перамогі. Крымінальная справа і 6 адміністрацыйных пратаколаў

15 декабря 2016

Крымінальная справа і 6 адміністрацыйных пратаколаў. Такія наступствы дрыфту на плошчы Перамогі ў Мінску. (Гонкі ўчыніў 27-гадовы жыхар сталіцы). Што датычыцца "пешахода", які здымаў крутыя аўтавіражы на відэа,  у міліцыі лічаць, што  гэта - саўдзельнік "дрыфтара", і да дадзенага ўчынку  маладыя людзі дбайна рыхтаваліся. Нагадаем,  вадзіцель на мерседэсе  заехаў на пляцоўку помніка воінам і партызанам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Машына некалькі разоў праехала вакол сваёй восі. Усё адбывалася  ля  Вечнага агню.  Першымі  гоншчыка заўважылі  супрацоўнікі  аддзела Дэпартамента аховы.  Вадзіцель паспрабаваў ад іх схавацца. Затрымалі яго  ўжо супрацоўнікі ДАІ. 

Кацярына Вяршыцкая, супрацоўнік прэс-службы ГУУС Мінска: "У дачыненні 27-гадовага вадзіцеля складзена  6 пратаколаў па лініі ДАІ. У сувязі з чым яму трэба будзе  выплаціць штраф агульнай сумай 630 рублёў. Больш  за тое,  на 18 месяцаў яго пазбавілі вадзіцельскага пасведчання.  Таксама ў дачыненні яго ўзбуджана  крымінальная справа па факце хуліганства. Што цягне  за сабою адказнасць аж да трох гадоў пазбаўлення волі".

Адказнасць панясе і "пешаход", які зняў дрыфт на мабільны тэлефон. У дачыненні 29-гадовага хлопца  таксама складзены пратаколы за парушэнне правіл дарожнага руху. Яму прыйдзецца выплаціць штраф - 126 рублёў  - за пераход дарогі ў неналежным месцы  двойчы.