Бойка на плошчы ў Гродне. Зборшчык подпісаў і некаторыя яго прыхільнікі затрыманыя

29 мая 2020
Наступную інфармацыю, як і наступныя кадры, мы атрымалі літаральна некалькі хвілін назад. Адзін шырока вядомы ў вельмі вузкіх колах зборшчык подпісаў - дазбіраўся да сур'ёзнага інцыдэнту. Дарэчы, збіраў ён аўтографы за кардонны малюнак уласнай жонкі (менавіта ў такім выглядзе яна прысутнічала сёння ў Гродне). Яшчэ з першых хвілін гэты збор подпісаў перарос у мітынг, а згодна з законам, адзначым, праводзіць на гэтым этапе выбарчай кампаніі агітацыйны мітынг забаронена. Пры гэтым на элементарныя пытанні выбаршчыкаў адказваць збіральнік не жадаў. У выніку такая манера зносін з людзьмі перарасла ў калатнечу. Міліцыя, якая паспрабавала навесці парадак, апынулася ў эпіцэнтры бойкі, якую ўчынілі на плошчы. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі падвергнуўся нападу. Паводле нашай інфармацыі, зборшчык подпісаў і некаторыя яго прыхільнікі на гэты момант затрыманыя.