Легкавы аўтамабіль пратараніў мачту вулічнага асвятлення. У выніку сур'ёзна пацярпела вадзіцель машыны – 22-гадовая дзяўчына. Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі хутчэй за усё стала нявопытнасць вадзіцеля, якая да гэтага садзілася за руль усяго некалькі разоў. Каб дастаць пацярпелую з салона, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Акрамя яе ў аўто знаходзіўся і пасажыр. Ён сур'ёзных траўм не атрымаў.













