Дырэктар дзвюх службаў маршрутнага таксі папаўся на ўтойванні прыбыткаў

17 января 2018

Шэрую бухгалтэрыю выявілі супрацоўнікі фінансавай міліцыі. Паводле інфармацыі КДК, уладальнік кампаній два гады ўхіляўся ад выплаты падаткаў. Праваахоўнікі таксама ўдакладнілі, што прыбыткі не адлюстроўваліся ва ўліковых дакументах. Касавыя апараты абнулялі альбо проста не праводзілі плацяжы. Службовыя асобы арганізацыі давалі ўказанні вадзіцелям утойваць сапраўдныя памеры атрыманай выручкі. У офісе кіраўніка праведзены вобыскі. Канфіскавана дакументацыя, тэхніка, 40 тысяч рублёў, больш за 20 касавых прылад, а таксама прыстасаванні для іх абнулення.

Падазроны затрыманы, праводзіцца праверка, каб устанавіць дакладную суму нявыплачаных падаткаў.