Дзяўчына-матацыкліст трапіла ў ДТЗ на праспекце Незалежнаcці

1 июля 2019

Сёння ў Мінску прайшлі кароткачасовыя ападкі. Вядома, што менавіта ў пачатку  дажджу  дарожнае пакрыццё асабліва небяспечнае. Магчыма, гэта і стала прычынай ДТЗ, у якое трапіла  дзяўчына-матацыкліст  на праспекце Незалежнаcці ў Мінску. Гэтыя кадры нам даслалі  відавочцы літаральна гадзіну таму. На месцы здарэння працуе ДАІ, акалічнасці ДТЗ высвятляюцца. Пацярпелую даставілі ў бальніцу.