Дзесяць беларусаў пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі

1 июля 2018
Яны шпіталізаваны. Пра гэта паведаміла тбіліская тэлекампанія Imedi. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 27 чалавек. Аварыя адбылася на трасе Тбілісі - Тэлаві. Машына ўпала ў яр. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і паліцыя. Прычына ДТЗ устанаўліваецца.