Дзёрзкае абрабаванне ювелірнага салона ў Мінску раскрыта

27 февраля 2016

Налёт на магазін "Жэнеў" па вуліцы Сурганава быў учынены 16 студзеня. Невядомыя ў масках уварваліся ў салон, разбілі вітрыны і выкралі 115 каштоўнасцяў амаль на 600 мільёнаў рублёў. Затрымаць падазроных удалося толькі зараз дзякуючы байцам спецпадраздзялення "Алмаз". Зламыснікаў трое. Гэта ўраджэнцы Гродзенскай вобласці ва ўзросце ад 21 да 23 гадоў. Адзін з іх пражываў на арэнднай кватэры ў Мінску. Як заяўляюць у МУС, практычна ўсе выкрадзеныя ўпрыгажэнні налётчыкі хавалі па месцы жыхарства. Характэрна, што праблем з законам у падазроных раней не было, не лічачы штрафаў ад ДАІ. Зараз ім пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці па артыкуле "Рабаванне, учыненае арганізаванай групай у асабліва буйным памеры".