Дачніца ў Вілейскім раёне падпаліла сем будынкаў падчас выпальвання сухой травы

28 марта 2016

Па дарозе ў вёску Паняцічы да месца выкліку ратавальнікі атрымалі інфармацыю, што полымя перакінулася на дом, таму вырашана было высылаць дадатковую тэхніку. Да пажару прывялі неабдуманыя дзеянні 66-гадовай гаспадыні аднаго з дачных дамоў. Яна наводзіла парадак на прысядзібным участку і вырашыла спаліць смецце ў полі. Ад моцнага ветру агонь распаўсюдзіўся ў бок жылля. Полымя знішчыла чатыры гаспадарчыя пабудовы і жылы дом. У двух іншых дамах пашкоджаны дах.