Cуд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прыгавор Андрэю Жукаву

5 января 2017

Былы футбольны функцыянер прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і штрафу памерам 500 базавых велічынь. Адбываць пакаранне асуджаны будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Нагадаем, былога дырэктара дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацый футбола  затрымалі з доказамі злачынства за атрыманне хабару. Абвінавацілі Жукава па 6 эпізодах, у тым ліку і за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. На працягу двух гадоў падсудны атрымліваў грошы ад арбітраў і трэнераў за прызначэнне на матчы канкрэтных суддзяў. Віну Жукаў прызнаў, але ад дачы паказанняў адмовіўся.

Адваката падсуднага падчас вынясення прыгавору ў зале пасяджэнняў не было, таму азнаёміцца з вердыктам бок абароны зможа толькі, калі атрымае копію пастановы суда на рукі. Пасля гэтага ў адваката будзе роўна 10 сутак на абскарджанне прыгавора.