Cледчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі ў парку Чалюскінцаў

22 августа 2016

На амерыканскіх горках вагончык насмерць збіў адміністратара атракцыёна. Згодна са словамі відавочцаў, супрацоўнік спрабаваў падняць навушнікі, якія згубіў адзін з наведвальнікаў. У гэты момант на яго наехала ваганетка. Мужчына загінуў на месцы. У парк прыехала хуткая дапамога, і следча-аператыўная група. Атракцыён ачапілі, усіх адпачывальнікаў папрасілі адысці. Зараз "Амерыканскія горкі" зачыненыя, месца здарэння ачэплена. Сам парк Чалюскінцаў прадаўжае працаваць у штатным рэжыме.

Аляксей Клімовіч, афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску:

"Следства звяртаецца да відавочцаў, а таксама да тых асоб, якія знаходзіліся ў момант здарэння ў кабінцы, паведаміць аб сабе ў Першамайскі аддзел Мінска Следчага камітэта. У цяперашні час усе акалічнасці здарэння, а таксама і тое, чаму мужчына апынуўся ў забароненай зоне, высвятляе следства".

Камерцыйны атракцыён Jumbo Jet сёлета ўжо аказваўся ў зводках навін. У маі ваганетка з людзьмі захраснула на вышыні каля 10 метраў. Тады ў СМІ з'явілася інфармацыя, што годам раней гэтыя ж "Горкі" былі вывезены з парку забаў Dreamland па прычыне нерэнтабельнасці на старым месцы.