Чупакабра вярнулася. Напад драпежніка на фермерскую гаспадарку ў Смалявіцкім раёне

6 декабря 2018

Чупакабра вярнулася. Размова пра гісторыю з нападам драпежніка на фермерскую гаспадарку ў Смалявіцкім раёне. Больш як месяц звер не паказваўся і напярэдадні зноў загрыз трох жывёлін. Нагадаем, праблема ўзнікла ў жыхара вёскі Замосце. З пачатку года мужчына, які вядзе сваю гаспадарку, ужо страціў 20 авечак. Дарэчы, звер прыходзіць уначы і літаральна знішчае гадаванцаў.

Хто гэты няпрошаны госць і як з ім змагацца? Сітуацыю паспрабавалі растлумачыць з дапамогай фотапастак мясцовага лясгаса. На фота, меркавана, патрапіў воўк. Пакуль мужчына лічыць страты, мясцовыя егеры спрабуюць высачыць звера.