Надзвычайнае здарэнне ў Слуцкім раёне

25 октября 2016

У вёсцы Бязверхавічы на пажары згарэла 92-гадовая жанчына. Драўляны дом таксама згарэў. Жыла пенсіянерка адна. У МНС мяркуюць, што прычынай узнікнення пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печы. У цэлым за апошнія суткі ў Мінскай вобласці адбылося яшчэ восем пажараў. Але ў гэтых выпадках абышлося без ахвяр.