Надзвычайнае здарэнне ў мінскай школе

2 февраля 2015

Надзвычайнае здарэнне ў мінскай школе №180. Сёння там быў прыпынены адукацыйны працэс, эвакуіравалі амаль 700 навучэнцаў і настаўнікаў з-за распыленага слезатачывага газу. Аператыўныя службы, якія прыбылі ў навучальную ўстанову высветлілі - крыніцай паху газу стаў мужчынскі туалет на другім паверсе. Ніхто з дзяцей і настаўнікаў, як стала вядома нашай здымачнай групе, не пацярпеў.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.