Надзвычайнае здарэнне ў Гродне

6 июня 2016

Два чалавекі загінулі і яшчэ двое сур'ёзна пацярпелі падчас інцыдэнту на хімічным заводзе "Гродна Азот". Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася каля гадзіны дня ў цэху аднаўлення так званага едкага натру. Рабочыя праводзілі ў памяшканні зварачныя работы, і, як паведамляе Гродзенскае ўпраўленне МНС, іскра трапіла на хімічнае рэчыва гідраксіламінсульфат. З-за атрутных пароў два чалавекі загінулі. Яшчэ двое зараз шпітізаваныя і знаходзяцца ў клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне.

Як стала вядома, эвакуацыя работнікаў прадпрыемства "Гродна Азот" не спатрэбілася. Пагрозы для жыцця і здароўя гараджан не ўзнікла. Зараз на месцы працуе экспертная група, каб дакладна высветліць усе прычыны здарэння.