Надзвычайнае здарэнне ў "Еўропе"

8 октября 2016

Матэрыял нашых карэспандэнтаў з месца надзвычайнага здрарэння ў цэнтры Мінска. Каля 18 гадзін мужчына з бензапілой і сякерай напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра "Еўропа". Адна дзяўчына загінула, яшчэ адна пацярпела. Яе забралі ў бальніцу. Міліцыя затрымала злачынца, вядома, што гэта хлопец 98-га года нараджэння. З ім зараз працуюць следчыя. На месца злачынства адразу прыбыла кіраўніцтва Следчага камітэта і сталічнай міліцыі. Аляксей Волкаў і Аляксандр Барсукоў адмялі чуткі, што нападалі двое, пры гэтым падкрэсліўшы, што на твары мужчыны не было ніякай маскі. Ён спакойна ўвайшоў у гандлёвы цэнтр. Гэта пацвердзіла і здымка з камер відэаназірання. З месца падзей перадае наш карэспандэнт Улада Карніцкая.

Інфармацыя аб здарэнні стала паступаць каля 18:00. Паводле слоў відавочцаў, увайшоў мужчына прыстойнага выгляду з гітарай за спіной. Ужо пасля аказалася, што гэта быў не музычны інструмент, а бензапіла. Уключыўшы яе, ён напаў на адну з наведвальніц, але ёй удалося ўцячы. Пасля ён накінуўся на другую дзяўчыну, ёй выратавацца не ўдалося.

Падазронаму ў забойстве дзяўчыны можа пагражаць аж да выключнай меры пакарання. Гэта санкцыя артыкула, па якім на гэты момант узбуджана крымінальная справа. Зараз ён затрыманы, абвінавачанне пакуль не прад'яўлена, з ім працуюць следчыя, ён знаходзіцца ў статусе падазронага. Скажам, што адразу пасля злачынства з'явілася мноства чутак, якія праваахоўныя органы адразу адмялі.

Аляксандр Барсукоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама:

"У 17:27 праз бакавыя ўваходныя дзверы ўвайшоў чалавек 1998 года нараджэння. Ён быў прыстойна апрануты і пры сабе меў чахол для гітары, у якім была сякера. Таксама пры ім была бензапіла. У 17:28 ён заведзенай бензапілой нанёс дзяўчыне цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём. Яна памёрла, на жаль. Пасля гэтага чалавек расшпіліў чахол, дастаў сякеру і пачаў пагражаць грамадзянам, якія знаходзіліся ў магазіне. Грамадзян было нямнога: 2-3 чалавекі. У 17:34 паступіў першы званок у дзяжурную частку ГУУС. У 17:35 прыбыў першы нарад аховы. У 17:36 нарад патрульна-паставой службы".

Згодна з паведамленнямі сведак, усё адбылося ў холе, на першым паверсе. Людзі спрабавалі абараніцца. Урэшце рэшт яны змаглі абясшкодзіць мужчыну і ўтрымлівалі яго аж да прыезду міліцыі.

У гэты ж момант на гарачую лінію Агенцтва тэленавін сталі паступаць званкі ад устрывожаных відавочцаў.

У распараджэнні следства знаходзяцца відэазапісы з камер назірання, таму дакладна можна гаварыць, што нападаючы быў адзін. У якім стане знаходзіўся малады чалавек - ці быў п'яны або пад уздзеяннем наркотыкаў - пакуль невядома.

Матывы таксама невядомыя. Папярэдне мужчына псіхічна нездаровы. Таксама Следчы камітэт заклікае грамадзян не раздуваць паніку ў сацыяльных сетках, не пераказваць чуткі. На месцы прадаўжае працаваць следча-аператыўная група.