Надзвычайнае здарэнне адбылося ў межах МКАД - праспект Пераможцаў

29 января 2016

Адзін чалавек загінуў, двое пацярпелі пры абвальванні сцяны будынка, які ўзводзіцца, у Мінску. Надзвычайнае задрэнне адбылося ў межах МКАД - праспект Пераможцаў. Як паведамляе МНС, рухнулі перакрыцці аднапавярховага будынка. На месцы трагедыі пабывала здымачная група АТН. Усе падрабязнасці ведае Уладзімір Каралёў.

Надзвычайнае здарэнне на паўночным усходзе Мінска адбылося ў 15 гадзін. Праспект Пераможцаў, раён МКАДа. У гэтым месцы ідзе будаўніцтва. Будынак, дзе здарылася абвальванне, - будучы рэстаран усходняй кухні. Вядома аб адным загінуўшым - гэта 46-гадовы мінчанін.

Абвальванне здарылася на плошчы 60 квадратных метраў. У момант надзвычайнага здарэння тут знаходзіліся трое рабочых субпадраднай арганізацыі, якія праводзілі працы па ўцяпленні будаўнічых канструкцый. У 16:07 супрацоўнікі МНС з дапамогай аварыйна-выратавальнага інструмента з-пад завалаў дасталі рабочага, медыкі канстатавалі яго смерць.