Надзвычайнае здарэнне на будоўлі ў Мінску

28 сентября 2015

Раніцай на вуліцы Грушаўскай паваліўся вежавы кран. Страла звалілася ўпоперак дарогі і зачапіла прыватны дом. Гаспадыня і яе дзіця не пацярпелі. Ужо вядома, што пашкоджаны дом плануюць адсяліць. А сям'і на першы час вылучаць жыллё з падменнага фонду раёна. На месцы здарэння перакрыты рух ад вуліцы Шчорса да 2-га Чыгуначнага завулка, машыны накіроўваюць у аб'езд.

Віталь Дамбоўскі, прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Беларусі: "А восьмай раніцы паступіла паведамленне ў МНС пра тое, што зваліўся вежавы кран. Пазней стала вядома, што пацярпеў кранаўшчык 1990 г.н. З траўмамі дастаўлены ў БХМД. Таксама пашкоджаныя газаправод і лініі электраперадачы. Вядуцца выратавальныя работы".

Зараз на месцы працуе спецыяльная камісія, якая высвятляе магчымыя версіі і прычыны здарэння. Пацярпелым аказваюць псіхалагічную дапамогу.