Надзвычайнае здарэне на станцыі Пагодзіна ў Горках

17 августа 2015

Траўма вока, удары ілба, патыліцы і шматлікія  сінякі. Яшчэ лёгка абышоўся малалетні парушальнік  правілаў дарожнага руху пасля сустрэчы з цягніком. Момант  надзвычайнага здарэння на станцыі Пагодзіна  ў Горках трапіў у камеру відэарэгістратара электрычкі. На кадрах відаць, як 11-гадовы хлопчык выбег з-за таварняка, што стаяў на суседніх пуцях і  перагарадзіў пешаходны пераход. Адзначым, хлопчык быў не адзін,  а з двума  дарослымі, якія не паспелі яго спыніць.