Чыстка каналізацыі ледзь не каштавала жыцця

23 июля 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Лагойскім раёне. Чыстка каналізацыі ледзь не каштавала жыцця двум жыхарам вёскі Сёмкава. 25-гадовы мужчына ў прыватным доме адпампоўваў бруд з калодзежа, зробленага з аўтамабільных шын. Малады чалавек спусціўся на глыбіню пяці метраў, каб ачысціць калодзеж і страціў прытомнасць. На дапамогу кінуўся яго бацька, аднак таксама самастойна выбрацца не змог.

Паводле адной з версій, прычынай інцыдэнту магло стаць атручванне парамі газаў. Зараз абодва мужчыны шпіталізаваныя.