Чыноўнікі Мінсктранса падазраюцца ў хабарніцтве

7 августа 2019

Пры аглядзе кабінета аднаго з кіраўнікоў аператыўнікі знайшлі аблігацыі 4 беларускіх банкаў на суму  паўмільёна долараў, а таксама 30 тысяч наяўнымі. Паводле інфармацыі ДФР, службовыя асобы сталічнага прадпрыемства сістэматычна атрымлівалі грошы ад кіраўнікоў камерцыйных структур  за вырашэнне пытанняў аб пастаўках запчастак, дэталяў, масел і паліва для аўтобусных і тралейбусных паркаў сталіцы.

Валерый Шчарбун, намеснік начальніка ўпраўлення ДФР КДК Беларусі па Мінскай вобласці і г. Мінску: "Чарговы раз пры атрыманні хабару шэраг кіраўнікоў структурных падраздзяленняў дзяржаўнага прадпрыемства былі затрыманыя работнікамі органаў фінансавых расследаванняў. Усе службовыя асобы былі затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні грошай".

Вядома, што фігуранты паступалі такім чынам з сярэдзіны 2017. У дачыненні да затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па артыкуле "Атрыманне хабару".