Чыноўнік Белкамунмаша пастаўляў прадукцыю расійскаму прадпрыемству-банкруту

26 мая 2015

Чыноўнік Белкамунмаша пастаўляў прадукцыю расійскаму прадпрыемству-банкруту, урон склаў амаль 15 мільярдаў рублёў. Пра гэта сёння паведамілі ў МУС Беларусі. Супрацоўніка холдынга ўжо падазраюць у прычыненні істотнага ўрону дзяржінтарэсам і нанясенні шкоды ў асабліва буйным памеры. Вялікія фінансавыя праблемы (а гэта мінус 14,8 мільярда) на заводзе выявілі прадстаўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі падчас аператыўнай праверкі. Яна паказала, што супрацоўнік холдынга (яго імя і пасада не называюцца ў інтарэсах следства) займаў адказнае становішча на прадпрыемстве і асабіста ўдзельнічаў у здзелцы, хаця не меў права даваць указанні сваім падначаленым на падрыхтоўку і падпісанне дакументаў па продажы трамвайных вагонаў у адрас нейкай расійскай кампаніі.

Вядома, што расійская кампанія на сённяшні дзень з'яўляецца банкрутам. Разлік за атрыманую беларускую прадукцыю не зрабіла, роўна як і не вярнула яе на Белкамунмаш. Пракуратурай у дачыненні да чыноўніка ўзбуджана крымінальная справа за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Пры гэтым у МУС адзначылі, што работа па выяўленні і вяртанні дэбіторскай запазычанасці праводзіцца па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.