Чатыры каналы вывазу беларусаў за мяжу перакрылі праваахоўнікі

27 июля 2018

Звесткі толькі за гэты год. Асноўныя кірункі - Блізкі Усход, Еўрасаюз і Расія, паведамілі ў МУС.

Асноўная мэта - працоўная і сексуальная эксплуатацыя людзей. Толькі ў 2018 у нашай краіне выяўлена 80 злачынстваў, а ахвярамі гандлю людзьмі сталі 68 чалавек, 10 з іх непаўналетнія.

Алена Несцярук, кіраўнік праграмы "Ла страда" міжнароднага ГА "Гендарныя перспектывы": "Вельмі шмат зараз людзей, якія сутыкаюцца з парушэннямі працоўных правоў, з крызіснымі сітуацыямі, - гэта еўрапейскі рэгіён, асабліва Рэспубліка Польшча. Вельмі шмат з'явілася фірм, якія прапаноўваюць паехаць на заробкі ў гэтую краіну. Сексуальная эксплуатацыя, пэўна, усе гады, апошні 20 гадоў, калі мы сутыкнуліся з гэтай праблемай, яна існуе. Вядома, больш сутыкаюцца з гэтым і вярбуюцца маладыя дзяўчаты, у тым ліку могуць залучацца і дзеці. Як ідзе зацягванне – усё ж праз сацсеткі".

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, асноўная маса злачынстваў з галіны гандлю людзьмі звязаная з арганізацыяй заняткаў прастытуцыяй і зацягваннем у яе.