Чатыры чалавекі пацярпелі ў ранішняй аварыі на сталічнай вуліцы Чкалава

22 июля 2019
Сёння ў сталіцы з-за  невыканання дыстанцыі сутыкнуліся  “сітраен”, “рэно” і маршрутнае таксі. Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя здарылася па віне вадзіцеля маршруткі. У выніку ДТЗ чатыры пасажыры атрымалі траўмы і адразу былі дастаўлены ў бальніцу.