Чатыры чалавекі загінулі на пажары ў Мінску

13 мая 2020
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце пажару ў Мінску, у якім загінулі адразу чатыры чалавекі. Агонь ахапіў прыватны двухкватэрны дом на 1-м Юнацкім завулку. На месцы знайшлі 60-гадовую гаспадыню, яе знаёмага і яшчэ двух гасцей - іх асобы пакуль не ўстаноўлены. Па факце здарэння назначаны шэраг экспертыз.