Чатыры аўтамабілі сутыкнуліся ў сталіцы

18 ноября 2019
Гэта здарылася на праспекце Незалежнасці ў раёне вуліцы Шафарнянскай. Вадзіцель “мазды” - 28-гадовая жанчына - не прытрымлівалася бяспечнай дыстанцыі і сутыкнулася з “фольксвагенам”. Той у сваю чаргу ўрэзаўся ў аўто, якое рухалася наперадзе. Пасля сутыкнення “мазда” выехала на сустрэчную паласу, дзе ўрэзалася яшчэ ў адну машыну. У выніку аварыі аўталэдзі шпіталізавана. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.