Чацвёра падлеткаў атруціліся спайсам

8 декабря 2014
Сёння ноччу ў Гомельскую бальніцу хуткай дапамогі даставілі чатырох падлеткаў з прыкметамі атручэння спайсамі. Маладыя людзі трапілі да ўрачоў з аздараўленчага лагера. Усім чатыром стала дрэнна пасля дыскатэкі. Непаўналетнія - навучэнцы адной са сярэдніх спецыяльных устаноў Гомеля - трапілі ў таксікалагічнае аддзяленне.

Аднаго з падлеткаў практычна адразу адпусцілі дамоў. Па словах медыкаў, гэта звязана з невялікай дозай, якую ён паспеў выкурыць. Высвятляюцца падрабязныя акалічнасці здарэння. Курыльная сумесь адпраўлена на экспертызу.