Cамазвал з грузам на трасе Мінск – Маладзечна - Нарач з'ехаў у кювет

16 января 2019

Аварыя ў Мінскім раёне з удзелам самазвала. Машына з грузам на трасе Мінск - Маладзечна - Нарач з'ехала ў кювет і перакулілася, за рулём МАЗа знаходзіўся жыхар Вілейскага раёна. Ён не справіўся з кіраваннем. З кузава выпалі камяні і пашкодзілі аўтамабіль “опель”, які ў момант здарэння рухаўся па сустрэчнай паласе. Вадзіцель легкавой не пацярпеў, а вось вадзіцель самазвала з траўмамі шпіталяваны.