Суд Цэнтральнага раёна сталіцы вынес прысуд па справе былога віцэ-мэра Мінска Андрэя Дамарацкага

5 июля 2019

Суд Цэнтральнага раёна сталіцы вынес прысуд па справе былога віцэ-мэра Мінска Андрэя Дамарацкага. Яго прызналі вінаватым. У выніку - 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Таксама абвінавачаны павінен выплаціць штраф 3 000 рублёў. Нагадаем, экс-чыноўніка абвінавацілі адразу паводле трох эпізодаў: атрыманне хабару ў памеры 2,5 тысячы долараў, злоўжыванне ўладай і незаконнае атрыманне прэміі на суму каля дзвюх тысяч рублёў. Сам жа абвінавачаны на працягу ўсяго судовага працэсу настойваў на сваёй невінаватасці. Прысуд у законную сілу не ўвайшоў і можа быць абскарджаны.