Былога гендырэктара "Дынама-Мінск" падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі

21 июля 2015

Максіма Суботкіна - былога гендырэктара хакейнага клуба "Дынама-Мінск" - падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Афіцыйнае паведамленне агучыў Следчы камітэт. Дзеянні спадара Суботкіна, паводле дадзеных следчых, пацягнулі цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры. Крымінальная справа была ўзбуджаная пасля праверкі, якую правялі супрацоўнікі службы БЭЗ. На дадзены момант ужо дапытаныя некалькі сведак у Мінску і Бабруйску. Максіму Суботкіну можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі. Але і гэта яшчэ не ўсё. Былы гендырэктар можа пазбавіцца і сваёй маёмасці.