Буянага пасажыра знялі з авіярэйса Мінск - Масква

17 сентября 2018

У Дамадзедаве дэбашыра сустракала транспартная паліцыя. Высветлілася, што мужчына ўжываў алкаголь на борце, парушаў грамадскі парадак, не пускаў на сваё месца пасажыра, які сядзеў побач, і нават накінуўся на яго з кулакамі. Дэбашырам аказаўся 54-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці.