Бухгалтара са Слуцка падазраюць у крадзяжы і злоўжыванні

3 апреля 2018

Рамонт кватэры - за кошт фірмы. Галоўны бухгалтар слуцкага гандлёвага прадпрыемства падазраецца ў крадзяжы і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Гэта стала вядома пасля праверкі БЭП. З матэрыялаў вынікае, што жанчына з ліпеня па снежань мінулага года неаднаразова давала незаконныя ўказанні падпарадкаванаму. Той павінен быў пераводзіць грошы з рахунку фірмы на адрас слуцкага прадпрымальніка.

Надзея Ерашова, афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама:

"Пры гэтым супрацоўнікі БЭП устанавілі, што пералічаныя сумы выкарыстоўваліся ў якасці аплаты за вырабленыя будаўнічыя працы ў кватэры галоўнага бухгалтара. Увогуле размова ідзе пра суму каля 24 тысяч рублёў. Падазроная затрымана".

Крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.